Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «Ва ўсходнееўрапейскіх зборных, нягледзячы на нізкі ўзровень, выступы на Еўра супастаўныя. Хаця Беларусь і тут вылучаецца»

17 кастрычніка, 23:35

Беларускія журналісты Мікалай Хадасевіч і Уладзіслаў Татур на YouTube-канале «Дай пробью!» прааналізавалі бягучае становішча ўсходнееўрапейскіх зборных у кваліфікацыі Еўра-2024.

– Звяртаем увагу традыцыйна на зборныя, скажам так, Усходняй Еўропы. Мы бачым, што [у групе A] зборная Грузіі, нягледзячы на буйную перамогу над кіпрыётамі (4:0), усё ж пралятае міма. Бачым, што Арменія можа яшчэ пазмагацца, а вось Латвія ў гэтым гурце [D] таксама міма.

Малдову [у групе E] мы трымаем у тэорыі. Дарэчы, яна таксама там ёсць у закрутцы, калі свае матчы выйграе. Але ўсё ж вялікі сумнеў, што ёсць патэнцыял у зборнай Малдовы. Азербайджан і Эстонія міма [групы F], Літва міма [групы G].

Вось мы на Казахстан звярталі вялікую ўвагу. Але ўсё ж такі два выязныя матчы супраць Даніі прайграныя, яшчэ будуць супраць Фінляндыі (першы – 2:1 – заўв.). І мы разумеем, што ў гэтай групе [H] зборнай Казахстана, пры ўсёй сімпатыі, якую мы ёй выдавалі, і пры тым, як зборная Казахстана ўвогуле палову турніру правяла з усім, увогуле, камбэкам з датчанамі, таксама міма. Ну і пра Беларусь [у групе I] мы таксама пагаварылі.

Карацей, атрымліваецца, для ўсіх такія сумныя гісторыі гэтага адборачнага турніру Еўра. І няма ніводнага сюрпрызу. У цябе ёсць нейкая такая глабальная, асобная думка, чаму так адбываецца?

– Ну, проста ўзровень футбола нізкі. Што тут яшчэ, якія тут яшчэ можна знайсці прычыны? Насамрэч, я заўсёды разглядаю не праз прызму выхад-невыход, а каб каманда была канкурэнтаздольная і змагалася да апошніх тураў за выхад. У гэтым плане, вядома, Арменія падвяла. Паражэнне ад Латвіі, у якой на той момант не было ніводнага ачка, нікуды не падыходзіць.

Але ў той жа час зборная Грузіі яшчэ мае шанц выйсці на Еўра праз Лігу нацый. Гэта значыць тыя каманды, якія, магчыма, маюць такія шанцы, яны нават недзе і да адборачнага цыкла ставяцца інакш. Яны разумеюць, што ёсць яшчэ ў рэзерве нейкая магчымасць забрацца на топ-турнір.

Але ў астатнім узровень прыкладна супастаўны. Мы можам зрабіць, напэўна, такую выснову. Хаця зборная Беларусі нават і тут вылучаецца на гэтым фоне, на мой погляд.

Ну так, у дужанні ніхто практычна не застаецца. І гэта вельмі сумна перад матчамі лістападаўскімі хаця б.

А зборная Малдовы – тут рэспект, таму што ўзяць 4 ачкі з 6 магчымых супраць палякаў у адборы, якая б ні была зборная Польшчы, у якім бы ні была яна стане, мне здаецца, гэта вельмі сур'ёзныя вынікі. Таму давай выкажам ім рэспект за гэты адборачны цыкл. І яны ўсё яшчэ нейкія матэматычныя магчымасці маюць. Тым больш, яны гуляюць з чэхамі вочны матч, і хто ведае, што там будзе, – адзначыў Татур.