Усе навіны

«Барселона» сочыць за Альварэсам і лічыць яго патэнцыйнай заменай Левандоўскаму

18 кастрычніка, 16:42

«Барселона» сочыць за цэнтральным нападаючым «Манчэстэр Сіці» Хуліянам Альварэсам, паведамляе Sport.

Нягледзячы на тое, што дзейны кантракт гульца разлічаны да 2028 года, у ім ёсць пункт з адступнымі, але пра якую менавіта суму гаворка – крыніца не паказвае.

Хоць каталонцы ўжо падпісалі Вітара Роке, які павінен далучыцца да каманды ў студзені, ім патрэбны яшчэ адзін нападаючы, які будзе дапамагаць бразільцу і стане заменай Роберту Левандоўскаму.

Менавіта таму «Барселона» сочыць за Альварэсам, які лічыцца нападаючым з вялікімі перспектывамі ў бліжэйшыя 10 гадоў. Ён падабаецца Хаві сваёй універсальнасцю і ўменнем рэалізоўваць моманты.

Перашкодзіць магчымаму пераходу можа стаўленне Пепа Гвардыёлы да аргенцінца, які не захоча адпускаць яго так проста. Сам факт таго, што гулец падпісаў новы кантракт да 2028 года, ужо сведчыць пра тое, што «гараджане» вельмі вераць у аднаго з найлепшых маладых гульцоў планеты.

На ліку Альварэса 6 галоў і 5 рэзультатыўных перадач у 13 матчах гэтага сезона.