Усе навіны

«Чэлсі» актываваў опцыю падаўжэння кантракту Матсэна

19 кастрычніка, 22:45

«Чэлсі» актываваў опцыю падаўжэння кантракту з левым абаронцам Янам Матсэнам, паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Па даых крыніцы, клуб хацеў прадухіліць тое, каб гулец сышоў як вольны агент. Цяпер яго пагадненне разлічана да чэрвеня 2025 года.

Клуб будзе спрабаваць узгадніць з гульцом яшчэ даўжэйшы кантракт. Калі ён не пагодзіцца, яго паспрабуюць прадаць.

21-гадовы нідэрландзец у бягучым сезоне правёў 8 матчаў за «Чэлсі» ва ўсіх турнірах. Transfermarkt ацэньвае яго ў 20 мільёнаў еўра.