Усе навіны

Рахманаў пра БАТЭ: «Было пацешна. Клуб спачатку гатовы быў даць умовы, на якія сябе ацэньваў, але потым усё памянялася»

25 кастрычніка, 11:01
3

Беларускі абаронца Арцём Рахманаў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты - мир» распавёў аб тым, як спрабаваў уладкавацца ў БАТЭ.

– У студзені 2023-га вярнуўся ў Беларусь, з трэнерам БАТЭ быў на сувязі, плюс пагутарыў з Андрэем Анатольевічам [Капскім]. Ён таксама цікавіўся маімі справамі, жаданнямі. Але на той момант проста дамовіліся, што будзем на сувязі. А па выніку ўсё абярнулася так, што з арэнды ў «Хімках» вярнуўся Захар Волкаў, і БАТЭ вырашыў пачаць сезон з тым ростэрам гульцоў, які ў яго быў.

– Ваша рэакцыя?

– Ніхто нікому нічога не абяцаў. Нягледзячы на тое, што былі нейкія вусныя дамоўленасці, перамовы, ні да кога прэтэнзій не маю. Ні да Кірылы Пятровіча, ні да кіраўніцтва БАТЭ. Клуб прыняў такое рашэнне.

– У чэрвені пачалася чарговая эпапея з БАТЭ, вы нават трэніраваліся з камандай і маглі перайсці туды.

– Ну так, гэта было пацешна :).

– Як так выйшла?

– Па Волкаве паступіла прапанова, «Хімкі» хацелі яго выкупіць. Натуральна, пытанне з цэнтральным абаронцам у БАТЭ зноў стала актуальным. З тых кандыдатур, якія былі на рынку, быў я. Кірыл Пятровіч зноў патэлефанавалі і спытаў, ці не хачу вярнуцца да пытання магчымага супрацоўніцтва. Прапанаваў патрэніравацца з БАТЭ, паглядзець адзін на аднаго. І я тры тыдні трэніраваўся.

– Чаму той этап вы назвалі пацешным?

– Можа, гэта не зусім прыдатнае слова, але мне не было зразумела, чаму мы не прыйшлі да пагаднення ў пачатку года, а тут мяне зноў запрашаюць. Для мяне, скажу шчыра, гэта было пацешна.

Я прыйшоў у БАТЭ са сваімі ўмовамі, даў зразумець, што не я шукаў клуб, а ён мяне знайшоў. Спачатку, быццам бы, БАТЭ ладзілі мае ўмовы, а потым нешта памянялася. Плюс трэба разумець, што клуб знаходзіцца ў няпростай сітуацыі, таму ніякіх прэтэнзіі. Удзячны за прапанову, за магчымасць патрэніравацца на легендарнай базе і ў гэтым калектыве.

Не знайшлі агульную мову і па фінансавых пытаннях, і па тэрмінах кантракта. Па першым моманту я запытаў тыя ўмовы, на якія сябе ацэньваў. БАТЭ спачатку гатовы быў іх прадставіць, але потым, як я сказаў, усё памянялася.

Што да тэрміну, то хацеў заключыць кантракт да канца 2023 года. Проста складана сказаць, што будзе ў наступным годзе, асабліва ўлічваючы тую сітуацыю, у якой знаходзіцца БАТЭ зараз. Вы разумееце, аб чым я. Магчыма, клуб не задаволіла б супрацоўніцтва са мной. Так што прапанаваў заключыць пагадненне на паўгода, папрацаваць разам, ацаніць адзiн аднаго, а ўжо потым разгледзець далейшае супрацоўніцтва. Але БАТЭ хацеў кантракт на паўтара гады, – сказаў Рахманаў.