Усе навіны

Арцём Рахманаў: «У Беларусі на стадыёны не хаджу. Больш за тое, не гляджу матчы ЧБ»

25 кастрычніка, 11:21

Беларускі абаронца Арцём Рахманаў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты - мир» распавёў аб адсутнасці цікавасці да беларускага чэмпіянату.

– Калі апошні раз бывалі на стадыёне ў якасці гледача?

– У Беларусі на стадыёны не хаджу. Больш за тое, не гляджу матчаў «вышкі». Часам сачу за асобнымі рабятамі, магу зазірнуць у табліцу, але, у цэлым, не сачу за ЧБ. Магу часам матчы зборнай паглядзець – калі ёсць час. Ведаеце, нават Лігу чэмпіёнаў не гляджу. Усё сціхла, і ўсё само сабой, гэта натуральны працэс. Нават не цягне, – сказаў Рахманаў.