Усе навіны

Сяргей Ігнатовіч: «На хатніх стадыёнах, тым больш пры сваіх гледачах, перакананы, зборная гуляла б больш упэўнена»

26 кастрычніка, 23:51

Брамнік зборнай Беларусі Сяргей Ігнатовіч паразважаў пра ўплыў на каманду забароны на правядзенне хатніх матчаў на тэрыторыі РБ.

– Ужо, напэўна, прайшло дастаткова часу, каб спытаць: зборная ўжо прывыкла да гэтага графіку з пастаяннымі раз'ездамі, калі на хатнія матчы таксама трэба кудысьці ляцець і рыхтавацца на чужых стадыёнах?

– На хатніх стадыёнах, тым больш пры сваіх гледачах, перакананы, зборная гуляла б больш упэўнена. А што да графіка, то за столькі часу ўжо ў цэлым прывыклі, але ўсё роўна ён моцна ўплывае на нармальную падрыхтоўку. Усё ж такі пералёты і пераезды адымаюць сілы і эмоцыі, прасцей, калі можна рыхтавацца ў спакойнай абстаноўцы, – сказаў Ігнатовіч.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.