Усе навіны

«Ніца» – першая з 1984 года каманда, у якой няма ніводнай паразы пасля 10 згуляных тураў Лігі 1

28 кастрычніка, 11:07

Учора, 27 кастрычніка, «Ніца» мінімальна адолела на выездзе «Клермон» (1:0) у матчы 10-га тура чэмпіянату Францыі.

Адзіны гол на ліку Гішама Будаві.

Дзякуючы гэтаму «арляты» сталі першай з 1984 года камандай Лігі 1, у якой няма ніводнай паразы пасля 10 згуляных тураў.

Апошні раз такое ўдавалася «Бардо", тады клуб упершыню саступіў толькі ў 13-м туры.

У наступных трох турах «Ніца» сустрэнецца з «Рэнам» (9), «Манпелье» (15) і «Тулузай» (10).