Усе навіны

Сяргей Ігнатовіч: «У моманце з пенальці адгадаў вугал, але мяч не чапаў»

29 кастрычніка, 16:46

Галкіпер «Шахцёра» Сяргей Ігнатовіч падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Тарпеда-БелАЗ» (0:1).

– Супернік быў больш накіраваны на вароты. З такім надвор'ем найбольш уплывае барацьба, падбор мяча. Супернік выглядаў выдатна.

– У моманце з пенальці табе ўдалося адбіць?

– Не. Я адгадаў вугал. Мяч стукнуўся ў штангу. Я не дакрануўся. Суддзя думаў, што я адбіў, але потым сказаў, што я не чапаў, – сказаў Ігнатовіч.