Усе навіны

Альшэўскі адказаў Яромку: «Ён круты. Гадуе моладзь для іншых клубаў. Як яны згулялі сёння? Прайгралі? Ну, поспехаў яму»

29 кастрычніка, 23:25
2

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі адрэагаваў на выказванне галоўнага трэнера «Мінска» Сяргея Яромкі пасля вочнага супрацьстаяння, у якім сталічная каманда абыграла барысаўчан з лікам 2:1.

– Яромка пасля мінулага матчу з БАТЭ сказаў, што трэба ўмець працаваць. Пракаментуйце.

Не сумняваўся, што будзе такое пытанне. Хаця не чытаў, што ён гаварыў, са мной падзяліліся. Ну, няхай працуе. Ён малайчына, добра робіць сваю працу. Гадуе моладзь для іншых клубаў. Няхай гэтым займаецца прафесійна, якасна, дакладна. Сяргей Яромка круты. Як яны згулялі сёння? Прайгралі? Ну, поспехаў яму, сказаў Альшэўскі.