Усе навіны

Брамнік «Шахцёра» Ігнатовіч упершыню ў ЧБ не прапусціў з пенальці

31 кастрычніка, 09:27

Галкіпер «Шахцёра» Сяргей Ігнатовіч у матчы 26-га тура вышэйшай лігі супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:1) упершыню ў чэмпіянатах Беларусі не прапусціў з пенальці.

Усяго па яго браме яны выконваліся 10 разоў. У матчы з жодзінцамі мяч пасля ўдару Яўгена Шаўчэнкі з пенальці трапіў у штангу.