Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «БАТЭ ў канцы не дазволіў «Дынама» шмат ствараць. Лапцеў дапамагаў засцерагаць вынік»

2 лістапада, 23:45
1

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў канцоўку матча з БАТЭ (0:1).

«БАТЭ даволі высокакваліфікаваная каманда, па нашых мерках, і дастаткова дасведчаная каманда. Натуральна, калі вы памятаеце канцоўку матчу, калі мы ўжо пэўны навал ажыццяўлялі, проста падавалі ў штрафную. Ужо я нават візуальна бачыў, што Лапцеў знаходзіцца не наперадзе, а Лапцеў знаходзіцца ў пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Гэта значыць, зразумела, што гэта ідуць карэктывы трэнера, які разумее, што шанцаў у пазіцыйную атаку ўжо выйсці ў канцы не было ў БАТЭ. Яны ўжо аберагалі вынік, натуральна, што захоўвалі гэты пераможны лік. І ўжо Лапцеў за кошт сваіх габарытаў, умення гуляць галавой дапамагаў цэнтральным абаронцам для таго, каб засцерагчы ад стварэння нейкіх момантаў і магчымасці зраўняць лік маёй камандай.

Таму яшчэ раз кажу, што дасведчаная каманда ўдзельнічае ў еўракубках. І сёлета дастаткова было шмат матчаў. Здарылася так, што яны зашмат прапускалі, але тым не менш еўракубкавы досвед і досвед мінулых гадоў, каманда дасведчаная.

Якія б месцы БАТЭ не займаў у чэмпіянаце, якія б праблемы не меў, вопыт у каманды вялікі.

Таму, у цэлым, яшчэ раз кажу, у канцоўцы яны не дазволілі нам дастаткова шмат галявых сітуацый ствараць для таго, каб зраўняць лік, – сказаў Скрыпчанка.