Усе навіны

Месі пра «Залаты мяч»: «Мбапэ можа выйграваць яго кожны год. Холанд таксама будзе прэтэндаваць на прыз»

4 лістапада, 23:25

Ліянэль Месі выказаўся пра перспектывы атрымання «Залатога мяча» Кіліянам Мбапэ і Эрлінгам Холандам.

– Сярод фаварытаў на «Залаты мяч» сёлета былі Эрлінг Холанд і Кіліян Мбапэ. Як ты ацэньваеш іх сезон?

– Варта прызнаць, што Холанд правёў неверагодны сезон. Ён забіў шмат галоў, выйграў Лігу чэмпіёнаў і выйграў трэбл з «Манчэстэр Сіці». Я ўпэўнены, што ён стане адным з гульцоў, якія ў бліжэйшыя гады будуць рэгулярна прэтэндаваць на «Залаты мяч». Я не здзіўлюся, калі ён выйграе яго вельмі хутка.

Што да Кіліяна, то тут прыкладна тое ж самае: у яго быў вельмі добры сезон, асабліва ўражлівы чэмпіянат свету, ён ледзь не сапсаваў нам фінал сваімі галамі.

Мне здаецца – як я ўжо некалькі разоў казаў, – што ён адзін з футбалістаў, якія могуць выйграваць узнагароду кожны год, таму што ён відавочна адзін з самых лепшых гульцоў у свеце, – сказаў Месі.