Усе навіны

Уладальнік «Оскара» Пэдра Альмадовар пра гомасэксуалізм у футболе: «Цяжка праславіцца «педыкам» на футбольным полі»

7 лістапада, 16:00
3

Рэжысёр фільмаў «Усё пра маю маці», «Боль і слава» і «Скура, у якой я жыву» Педра Альмодовар, які з'яўляецца адкрытым геем, выказаўся пра табуіраванасць тэмы гомасэксуалізма ў вестэрнах, згадаўшы футбол.

– Гэта рыгідны архетып, якому адначасова немагчыма супрацьстаяць. Ёсць яшчэ пытанне адвагі. Але так не толькі ў вестэрнах.

Ёсць сферы, футбол, напрыклад, дзе здаецца, быццам гомасэксуалізму не існуе. Спартсменкі падаюць прыклад спартсменам. Пераможцы чэмпіянату свету паводзяць сябе зусім натуральна.

Ёсць жанры [кіно] і сферы дзейнасці, якія даўно застаяліся. Гэта не адпавядае цяперашняй рэчаіснасці.

Я стаўлю сябе на месца элітнага спартоўца і думаю, што, мусіць, цяжка будзе праславіцца «педыкам» на футбольным полі, – сказаў Альмадовар.