Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Гутар гуляў надзейна, са сваёй задачай справіўся»

7 лістапада, 21:29

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі пракаментаваў гульню Аляксандра Гутара ў кубкавым матчы супраць «Астраўца» (3:1).

– Сёння было другое прышэсце Гутара ў БАТЭ. Як ацаніце?

– Добра Саня згуляў. Па-першае выратаваў, там эпізод быў. Усё астатняе надзейна, нагамі добра, кіраваў, са сваёй задачай справіўся.

– У астатніх матчах убачым яго?

– Далей трэба будзе працаваць, – адказаў Альшэўскі.