Усе навіны

«МЮ» зімой абмяжуецца толькі таннымі трансферамі і арэндамі з-за нявызначанасці з продажам акцый клуба

8 лістапада, 21:32

«Манчэстэр Юнайтэд» не зможа ўзмацніць склад зімой дарагімі трансферамі, паведамляе Daily Mail.

Па дадзеных крыніцы, клуб абмяжуецца выключна таннымі здзелкамі або арэндамі. Прычына – нявызначанасць датычна продажу 25% акцый брытанскаму бізнэсмэну Джыму Рэткліфу, таму што гэты працэс зацягнуўся. Таксама манкуніяцы адчуваюць праблемы з лімітам ФФП.

«МЮ» зімой планаваў пазмагацца за форварда «Брэнтфорда» Айвена Тоуні, але наўрад ці зараз будзе рабіць гэта. Што да прыярытэтных мэт, то кіраўніцтва разглядае падпісанне новага цэнтрбека. У шартліст уваходзяць Жан-Клер Тадзіба («Ніца»), Эдман Тапсоба («Баер»), Джордзіа Скальвіні («Аталанта») і Джарод Брэнтвейт («Эвертан»).