Усе навіны

«Аль-Хіляль» выключыць Неймара з заяўкі, каб падпісаць іншага замежнага гульца

10 лістапада, 18:35

«Аль-Хіляль» вырашыў часова выключыць Нэймара з заяўкі каманды, каб падпісаць іншага замежнага гульца, паведамляе AS са спасылкай на Arriyadiyah.

Галоўны трэнер каманды Жоржэ Жэзуш хоча бачыць у камандзе новага левага абаронцу, але паколькі рэгламентам дазволена мець толькі 8 замежных гульцоў у заяўцы, то кімсьці з наяўных легіянераў давядзецца ахвяраваць.

Адпаведна 31-гадовы бразілец будзе выключаны да таго часу, пакуль не адновіцца ад траўмы.

Нагадаем, нападаючы рызыкуе прапусціць каля 10 месяцаў з-за пашкоджання крыжападобнай звязкі і разрыву меніска.

У бягучым сезоне ён паспеў згуляць 5 матчаў за «Аль-Хіляль», забіўшы 1 мяч і аддаўшы 3 рэзультатыўныя перадачы.