Усе навіны

«Вернаму» Вайцяховіча скончыў чэмпіянат Швецыі на 5-м месцы

13 лістапада, 11:25

12 лістапада завяршылася шведская вышэйшая ліга. «Вернаму», за які гуляе беларускі брамнік Філіп Вайцяховіч, заняў 5-е месца.

У сезоне-2023 Вайцяховіч згуляў у 8 матчах, 3 з якіх адстаяў на нуль. У верасні беларус атрымаў траўму калена, таму з таго часу на полі не з'яўляўся.

Нагадаем, што Філіп Вайцяховіч з'яўляецца падпісантам ліста за сумленныя выбары.