Усе навіны

Сівакоў пра магчымы ўдзел белклубаў у РПЛ: «Трэба разумець, што бюджэт для беларускай каманды павінен быць адпаведны»

13 лістапада, 11:47

Капітан «Арэнбурга», беларус Міхаіл Сівакоў падзяліўся думкамі пра прапанаваны ўдзел беларускіх клубаў у РПЛ

– Я моцна нават не ўнікаю. Пакуль гэта ўсё на ўзроўні чутак, ніякай канкрэтыкі. Няма сэнсу забіваць сабе галаву і пра гэта думаць. Калі будзе канкрэтыка, тады можна падумаць. Але я лічу да канкрэтыкі яшчэ далёка.

– Хто з беларускіх клубаў мог бы гуляць у РПЛ на твой погляд?

– Шчыра, я не ведаю які зараз узровень чэмпіянату Беларусі. Не памятаю калі глядзеў апошні раз які-небудзь з матчаў чэмпіянату. Цяжка адказаць. Зразумела, што ў каманд РПЛ і беларускага чэмпіянату зусім розныя бюджэты – расійскія клубы маюць магчымасць запрашаць якасных легіянераў. Калі такая магчымасць будзе, то тая каманда, якая будзе ўдзельнічаць ад Беларусі, павінна разумець – бюджэт павінен быць адпаведны, каб трымаць узровень РПЛ, – сказаў Сівакоў.