Усе навіны

Мяч Еўра-2024 будзе называцца Fussballliebe

15 лістапада, 09:46

Па інфармацыі Footy Headlines, сёння, 15 лістапада, кампанія Adidas павінна прадставіць мяч чэмпіянату Еўропы-2024.

Афіцыйна ён будзе называцца Fussballliebe, што можна ўмоўна перавесці як «любоў да футбола».

Нагадаем, турнір адбудзецца на палях Нямеччыны з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.