Усе навіны

СЕО «МЮ» пакіне клуб да канца года – гэта звязана з прыходам Рэткліфа

15 лістапада, 15:08

Паводле інфармацыі Фабрыцыа Рамана, СЕА «Манчэстэр Юнайтэд» Рычард Арнольд пакіне клуб да канца года.

Гэта частка змен, звязаных з намерам Джыма Рэткліфа завяршыць працэс набыцця 25 працэнтаў акцый клуба.

Арнольд займае гэтую пасаду з лютага 2022 года. У цэлым ён працуе ў структуры манкуніянцаў з 2007-га, пачаўшы з пасады камерцыйнага дырэктара.

Нагадаем, афіцыйна аб прыходзе Рэткліфа можа быць абвешчана ўжо падчас бягучай паўзы на матчы зборных.

Сума ўгоды складзе 1,25 мільярда фунтаў, бізнэсмэн на пачатковым этапе інвестуе 245 млн у інфраструктуру і атрымае кантроль над спартыўным складнікам клуба.