Усе навіны

«Арсенал» і «Ньюкасл» цікавяцца Брандтам, «Барусія» Д ацэньвае яго ў 50 млн еўра

15 лістапада, 17:41

Паўабаронца «Барусіі» Дортмунд Юльян Брандт зацікавіў «Арсенал» і «Ньюкасл», паведамляе Bild.

Адзначаецца, што цікавасць клубаў АПЛ – канкрэтная. Сама «Барусія» нібыта гатовая выслухаць прапанову, калі яны будуць складаць каля 50 мільёнаў еўра.

Прадстаўнікі «Арсенала» ўжо даўно сочаць за 27-гадовым немцам, а «Ньюкасл» застаўся ўражаны яго гульнёй пасля вочнай сустрэчы ў бягучым сезоне ЛЧ.

Аднак, хутчэй за ўсё, гэты трансфер можа адбыцца не раней за наступнае лета.

У кампаніі 2023/24 Брандт правёў 16 матчаў, на яго рахунку 6 галоў і 5 асістаў.