Усе навіны

Філіп Вайцяховіч: «Абы куды не пайду, спадзяюся на годную прапанову. Не паступіць – напэўна, скончу кар'еру»

15 лістапада, 18:49

Беларускі галкіпер «Вернаму» Філіп Вайцяховіч у інтэрв'ю Tribuna.com распавёў пра працяг кар'еры.

– Якія далей планы?

– Пакуль ніякіх. Трэба ў першую чаргу загаіцца. Вядома, магу сам звярнуцца ў які-небудзь клуб і паспрабаваць заключыць кантракт, нягледзячы на траўму, але верагоднасць такога развіцця падзей вельмі маленькая. Зрэшты, Чэмпіянат стартуе ў канцы сакавіка – пачатку красавіка, я павінен паспець аднавіцца.

– Ці будзеце рабіць усё, каб падоўжыць кар'еру?

– Абы куды, каб проста падоўжыць карʼеру, я не пайду. І якая б каманда добрая ні была, але калі яна гуляе ў «бі – бяжы», кантракт не падпішу. У жніўні мы гулялі ў Кубку Швецыі супраць прадстаўніка Д4, я глядзеў на футбол суперніка і думаў: «Не дай Бог у такое гуляць». Спадзяюся, што паступіць годная прапанова – каб можна было гуляць, прагрэсаваць і атрымліваць адэкватныя грошы. Калі не паступіць – нічога страшнага. Тады, напэўна, скончу карʼеру. Буду працягваць вучыцца, знайду працу. Жыццё на гэтым не скончыцца.

– Варыянты ў іншых чэмпіянатах разглядаеце?

– Складана сказаць, але наўрад ці кудысьці паеду. Усё ж такі і адвучыцца трэба. Хоць заўсёды ёсць варыянт, што патэлефануюць, умоўна, з Саудаўскай Аравіі і прапануюць кантракт. Зразумела, што тады можна вучобу паставіць на паўзу :). А калі будуць тэлефанаваць з чэмпіянату Нарвегіі і прапаноўваць плюс-мінус тыя ж умовы, што і ў Швецыі, тады, вядома, нікуды не паеду, – сказаў Вайцяховіч.