Усе навіны

«Манчэстэр Сіці» разглядае вяртанне Сане

16 лістапада, 20:41

Вінгер «Баварыі» Лерой Санэ можа вярнуцца ў «Манчэстэр Сіці», паведамляе журналіст Bild Крысціян Фальк.

Па даных нямецкага выдання, «гараджане» зацікаўлены ў трансферы 27-гадовага немца летам наступнага года. Трансфермаркт ацэньвае іграка ў 75 мільёнаў еўра. Яго кантракт заканчваецца ў чэрвені 2025-га.

Санэ гуляў за «Манчэстэр Сіці» з 2016 па 2020 год, калі «Баварыя» набыла яго за 49 мільёнаў еўра.

Раней паведамлялася пра цікавасць «Ліверпуля» да гульца.

У бягучым сезоне Санэ забіў 9 галоў і аддаў 7 асістаў у 18 матчах. Статыстыка тут.