Усе навіны

Сяргей Ігнатовіч: «Усе ў камандзе разумеюць, што ад нас чакаюць. Застаецца толькі выканаць гэта на полі»

17 лістапада, 23:30

Брамнік зборнай Беларусі Сяргей Ігнатовіч распавёў, з якім настроем каманда падыходзіць да матчу з Андорай.

– На стадыёне ў Будапешце зборная Беларусі правяла дастаткова матчаў. Ці можна сказаць, што стадыён становіцца хатнім? З якімі пачуццямі каманда выходзіць на поле?

– Заўсёды прыемна гуляць на гэтым стадыёне, таму што на ім была здабыта перамога над Косава і нічыя з Румыніяй. Спадзяемся, што працягнем у тым жа духу. Ужо знаёма поле і трыбуны. Згодзен, што ўжо неяк прасцей выходзіць гуляць.

– Па атмасферы ў распранальні. У якім настроі каманда падыходзіць да гэтых гульняў?

– Настрой добры, працоўны, можам дзесьці павесяліцца, але ўсе сканцэнтраваныя на гульні і выніку. Усе разумеюць, што ад нас чакаюць і як мы мусім гуляць. Застаецца толькі выходзіць і выконваць гэта на полі, – распавёў Ігнатовіч.