Усе навіны

Данія выйшла на Еўра-2024

18 лістапада, 00:56

Пасля перамогі над Славеніяй (2:1) зборная Даніі выйшла на чэмпіянат Еўропы-2024.

Пасля 9 з 10 згуляных матчаў у каманды 22 ачкі і першае месца ў групе Н.

Датчане ўжо дакладна не апусцяцца ніжэй за другое месца, паколькі ў другой Славеніі 19 балаў, а ў трэцяга Казахстана – 18.

Раней месца ў фінальнай стадыі Еўра-2024 сабе гарантавалі зборныя Албаніі, Аўстрыі, Англіі, Бельгіі, Венгрыі, Іспаніі, Партугаліі, Турцыі, Францыі, Шатландыі і Славакіі. Таксама там згуляе гаспадыня турніру Нямеччына.