Усе навіны

Сане можа атрымаць дыскваліфікацыю мінімум на 3 матчы зборнай Германіі за выдаленне ў таварыскай гульні з Аўстрыяй

23 лістапада, 12:42

Зборная Германіі 21 лістапада прайграла Аўстрыі (0: 2) у кантрольным матчы. На 49-й хвіліне сустрэчы прамую чырвоную картку атрымаў вінгер бундэстым Лерой Сане. Ён штурхнуў 2 рукамі ў твар абаронцы суперніка Філіпа Мвене. Гэта выдаленне стала першым у карʼеры Сане. Цяпер Лерой можа быць дыкваліфікаваны па меншай меры на 3 матчы зборнай, паколькі правілы ФІФА прадугледжваюць мінімальнае пакаранне на 3 гульні за падобныя дзеянні. У залежнасці ад ацэнкі дысцыплінарнай камісіі футбаліст можа атрымаць больш працяглую дыкваліфікацыю. «Вечар у Вене, які хочацца забыць. Я папрасіў прабачэння перад партнёрамі па камандзе ў распранальні за свой учынак. Нягледзячы на мае эмоцыі і амбіцыі, такое не павінна адбывацца, асабліва ў нашай цяперашняй сітуацыі. Таксама прыношу прабачэнні нашым заўзятарам. Наперадзе ў нас шмат працы, каб 2024 год быў для нас паспяховым», – пракаментаваў гэты інцыдэнт Сане на сваёй старонцы ў Твітэры.