Усе навіны

Фернандзінья паведаміў пра знікненне свайго дзядулі

24 лістапада, 20:43

Гулец «Атлетыка Паранаэнсэ» Фернандінья просіць дапамогі ў пошуку свайго дзядулі.

«Адпраўляю гэтае паведамленне жыхарам гарадоў Рэсіфі і Жабоатан-дус-Гуарарапіс. Мой дзядуля, Бенедзіта Мачада, у якога хвароба Альцгеймера, знік без вестак учора раніцай. Калі нехта яго бачыў, звярнiцiся ў мясцовую паліцыю. Дзякуй усім, хто зможа дапамагчы», – сказаў Фернандзінья ў відэазвароце ў сваім твітары.

На мінулым тыдні 38-гадовы футбаліст падпісаў з бразільскім клубам новы кантракт да канца 2024 года.