Усе навіны

Шкурын забіў шэсць мячоў у апошніх трох матчах

25 лістапада, 21:29

Беларускі нападнік «Сталі» Ілля Шкурын адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Пагоні» з Шчэціна.

Такім чынам футбаліст адзначыўся шасцю забітымі мячамі ў апошніх трох афіцыйных матчах.

8 лістапада супраць «Гарбарні» ў 1/16 фіналу Кубка Польшчы Шкурын адзначыўся дублем, 12 лістапада ў матчы чэмпіянату Польшчы беларус забіў пераможны гол, а таксама 25 лістапада ў матчы супраць «Пагоні» нападнік аформіў хет-трык.

Усяго на рахунку беларуса восем галоў і пяць галявых перадач у 16-і матчах чэмпіянату Польшчы, а таксама два галы ў Кубку Польшчы.