Усе навіны

Шкурын стаў найлепшым гульцом матчу супраць «Пагоні» паводле версіі SofaScore

26 лістапада, 09:29
1

Беларускі нападнік «Сталі» Ілля Шкурын стаў найлепшым гульцом пераможнага матчу супраць «Пагоні» (3:2) паводле версіі SofaScore.

Футбаліст аформіў хет-трык і атрымаў рэйтынг 9.2. Адзначым таксама, што выступленне Шкурына ўвайшло ў топ-10 за сезон ад SofaScore.

Усяго на рахунку беларуса восем галоў і пяць галявых перадач у 16-і матчах чэмпіянату Польшчы, а таксама два галы ў Кубку Польшчы. Падрабязную статыстыку Шкурына можна паглядзець тут.