Усе навіны

«Гранада» звольніла Пако Лопеса

26 лістапада, 15:55

Пака Лопес звольнены з пасады галоўнага трэнера «Гранады», паведамляе афіцыйны сайт клуба. На гэты момант не паведамляецца, хто яго заменіць.

56-гадовы спецыяліст узначальваў каманду з 9 лістапада 2022 года. Разам з ім «Гранада» выйграла турнір у Сегундзе і паднялася ў Ла Лігу.

«Гранада» займае 19 месца ў чэмпіянаце Іспаніі. Каманда набрала 7 ачкоў у 14 матчах. У апошнім матчы яны саступілі «Алавесу» (1:3).