Усе навіны

Шмат футбалістаў зборнай Беларусі прапусцілі клубныя матчы з-за прастуды

27 лістапада, 09:45

Шмат футбалістаў зборнай Беларусі прапусцілі матчы сваіх клубаў з-за прастудных хвароб.

У гэты спіс увайшлі Сяргей Ігнатовіч («Шахцёр»), Максім Скавыш («Шахцёр»), Сяргей Паліцевіч (мінскае «Дынама»), Захар Волкаў («Хімкі»), Валерый Бачароў (БАТЭ), Ягор Пархоменка («Нёман») і Сяргей Карповіч («Нёман»).

Таксама ў матчы супраць БАТЭ не прымаў удзел Канстанцін Рудзянок – галкіпер «Нёмана» застаўся ў запасе. Паўабаронца Уладзіслаў Клімовіч («Д'яшд'ёр») прапусціў 14-ы тур чэмпіянату Венгрыі.