Усе навіны

Дайч пра пенальці ў матчы з «МЮ»: «У сучасным футболе лічаць гэта фолам – але бачым такія моманты ўвесь час»

27 лістапада, 15:40

Галоўны трэнер «Эвертана» Шон Дайч пракаментаваў паражэнне ў матчы з «Манчэстэр Юнайтэд» (0:3) у АПЛ.

«Яны пачалі гульню з шэдэўра, які адразу адкінуў нас. Мы добра гулялі ў першым тайме і мелі добрыя моманты, таму быў задаволены ў перапынку.

Адразу ж у другім тайме ім даюць біць пенальці (ВІДЭА) – спачуваю заўзятярам. Арбітр зірнуў на экран, мы ведаем вынік. У сучасным футболе гавораць, што гэта пенальці. Але мы бачым такія моманты ўвесь час – у гэта ператварыўся футбол зараз», – сказаў Дайч для MOTD.

«Эвертан» пасля зняцця 10 ачкоў ідзе 19-м у табліцы АПЛ. Наступны матч – 2 снежня на выездзе з «Нотынгем Форэст», каляндар тут.