Усе навіны

Кірыл Пячэнін: «Лепей бы дзеці чэмпіянату Англіі глядзелі б, а не медыялігу»

30 лістапада, 10:01

Беларускі абаронца «Арэнбурга» Кірыл Пячэнін падзяліўся меркаваннем аб расійскай аматарскай медыялізе.

– Тое, што развіваюць, гэта выдатна для футбола, аўдыторыі. Але тое, што іх глядзяць дзеці... Лепш бы яны матчы чэмпіянату Англіі глядзелі б, паглядзелі б на майстроў, як мы некалі на Раналду глядзелі. Але зараз дзеці бяруць прыклад з медыялігі. Які прыклад можа быць?

І яшчэ момант: маладыя футбалісты зараз замест ФНЛ застаюцца ў Маскве прыкладна на тых самых умовах, але ў медыялізе. Там інстаграм, дзяўчынкі, – сказаў Пячэнін.