Усе навіны

Сівакоў Абаскалю на італьянскай: «Якога хрэна ты хочаш? Ты што, шалёны?»

30 лістапада, 10:06

Беларускі паўабаронца «Арэнбурга» Міхаіл Сівакоў уступіў у сварку з галоўным трэнерам «Спартака» Гільерма Абаскалем у перапынку матча Кубка Расіі, які завяршыўся з лікам 1:0.

Пасля матча футбаліст сказаў: «Абаскаль сказаў, што мы сімулюем. Я размаўляю па‑італьянску і адказаў: ня трэба так казаць пра нашу каманду».

У інтэрнэце апублікавалі відэа, на якім Сівакоў крычыць Абаскалю на італьянскай: «Якога хрэна ты хочаш? Ты што, шалёны?»