Усе навіны

Пячэнін пра сваё адхіленне ў «Арэнбургу»: «Спартдыр сказаў «А» – няхай тады кажа і «Б»

1 снежня, 20:16

Беларус Кірыл Пячэнін пракаментаваў сваё адхіленне ад гульні за асноўную каманду ў «Арэнбургу».

– Што ў цябе ў клубе, калі можаш распавесці?

– Гэта нашы ўнутраныя пытанні, клубныя. Спартыўны дырэктар там сказаў. Ён захацеў сказаць – сказаў. Хай раз ужо сказаў «А», скажа «Б» тады. Ён так сказаў, таксама незразумела. А я не хачу каментаваць.

– А калі такія канфлікты бываюць у камандах, не хочацца часам псіхануць і сысці з каманды?

– А хто табе дасць пайсці? Ты ў кантракце.

– А няма такога, што калі я вас не задавальняю, то навошта я вам тады патрэбен?

– Гэта павінна быць па ўзаемнай згодзе. Калі ты захочаш, прыйдзеш і скажаш: «Дайце мне пайсці», то табе не дадуць. А могуць і наадварот казаць: «Ты нам не патрэбен, сыходзь», а ты будзеш спасылацца на кантракт, – сказаў Пячэнін.