Усе навіны

Пачэціна перад матчам з «Брайтанам»: «Лавія і Нкунку блізкія да вяртання»

1 снежня, 20:35

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна не выключае ўдзелу Крыстафера Нкунку і Рамэа Лавія ў заўтрашнім матчы супраць «Брайтана».

«Не думаю, што нам удасца аднавіць некаторых гульцоў, як мы разлічвалі. Засталася яшчэ адна трэніроўка, паглядзім, што будзе адбывацца заўтра, і даведаемся, ці будуць гатовы некаторыя гульцы.

Заўтра мы павінны ацаніць Лавія і Нкунку, а затым прыняць рашэнне. Абодва блізкія (да вяртання на поле – заўв. Tribuna.com), але заўтра нам трэба прыняць рашэнне. Магчыма, з Лавія будзе больш складана», – сказаў Пачэціна.

Для Нкунку і Лавія гульня супраць «Брайтана» можа стаць дэбютам за «Чэлсі» ў афіцыйных матчах. Абодва перайшлі ў каманду гэтым летам, але атрымалі траўмы і выбылі на некалькі месяцаў.