Усе навіны

ЛНЗ Дулуба падоўжыў серыю без паражэнняў да пяці матчаў

3 снежня, 18:58

3 снежня ЛНЗ беларускага спецыяліста Алега Дулуба абыграў «Чарнаморац» (3:1). Такім чынам серыя каманды без паражэнняў дасягнула пяці матчаў.

Апошні раз каманда беларускага трэнера прайгравала 21-га кастрычніка, калі саступіла «Шахцёру» (0:3).

Пасля 16-і тураў ЛНЗ ідуць на дзявятым месцы, маючы ў актыве 20 ачкоў.