Усе навіны

Сон Хын Мін: «Аформіць свой першы аўтагол у кар'еры ў матчы супраць «Ман Сіці» – гэта добры досвед»

4 снежня, 10:45

Нападаючы «Тотэнхэма» Сон Хын Мін пракаментаваў нічыю з «Манчэстэр Сіці» (3:3) у 14-м туры АПЛ.

«Вось за што мы любім футбол. Гэта тое, што я сказаў хлопцам.

Канешне, «Манчэстэр Сіці» – вялікая каманда і адна з найлепшых у свеце. Мы працягвалі верыць да фінальнага свістка, таму я вельмі ганаруся камандай.

Гэта футбол, часам такое здараецца. Я спрабаваў зрабіць усё як мага лепш для каманды. Аформіць свой першы аўтагол у кар'еры ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» – гэта добры досвед.

Хлопцы не здаваліся да фінальнага свістка. Брэнан Джонсан згуляў бліскуча, зрабіў неверагодны навес у штрафную. Звычайна Дзеян Кулушэўскі не забівае галавой, але я вельмі ім ганаруся.

Лічу, што гэтае ачко дасць нам шмат у гэтым сезоне. Думаю, што гэта вялікае дасягненне для ўпэўненасці каманды і гульцоў», – сказаў Сон.

Сон вызначыўся голам і аўтаголам на працягу першых 9 хвілін матча з «Сіці». Гэта ўсяго другі выпадак у гісторыі АПЛ.