Усе навіны

Матч «Славіі» супраць «Энергетыка-БДУ» трапіў пад падазрэнне еўрапейскіх кантралюючых органаў («Беларускі футбол»)

5 снежня, 17:36
2

Матч 30-га тура БВЛ паміж «Славіяй» і «Энергетыкам-БДУ» (1:3) патрапіў пад падазрэнне ў еўрапейскіх кантралюючых органаў, піша тэлеграм-канал «Беларускі футбол». Якія менавіта інстанцыі ўзялі матч на кантроль не называецца.

Гаворка ідзе аб сумнеўным руху каціровак на гульню.

Адзначым, што да матчу ніякіх дзіўнаватасцях у лініях буйных букмекераў Tribuna.com не заўважыла – букмекеры расцэньвалі шанцы на перамогу 50 на 50, без скокаў каэфіцыентаў.

Магчыма, каэфіцыенты скакалі падчас матчу, але праверыць гэта на момант публікацыі не ўяўляецца магчымым – такія дадзеныя могуць быць толькі ў саміх букмекераў.