Усе навіны

Сарагоса стане гульцом «Баварыі» (Фабрыцыа Рамана)

6 снежня, 12:15

Вінгер «Гранады» Браян Сарагоса пяройдзе ў «Баварыю», паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Сума трансферу складзе 15 мільёнаў эўра. Гэта клаўсула, прапісаная ў ягонай дамове. Да канца сезона ён застанецца ў «Гранадзе» на правах арэнды. Пагадненне з «Баварыяй» будзе дзейнічаць да 2028 года.

Раней былі чуткі, што на гульца таксама прэтэндавалі «Лейпцыг» і «Брэнтфард».

У гэтым сезоне на рахунку Браяна 5 галоў і 2 дзейсныя перадачы, у тым ліку дубль у вароты «Барселоны» (2:2).

У кастрычніку ён дэбютаваў за зборную Іспаніі, згуляўшы тайм супраць Шатландыі (2:0).

Больш падрабязная статыстыка – тут.