Усе навіны

12,5% акцый «ПСЖ» прададзена амерыканскай інвестыцыйнай кампаніі

8 снежня, 15:55

Катарская кампанія Qatar Sports Investment (QSI) прадала мінарытарны пакет акцый «ПСЖ» амерыканскай інвестыцыйнай кампаніі Arctos Partners, паведамляе The Athletic.

Па словах крыніц, блізкіх да здзелкі, Arctos купіла 12,5% акцый дзейнага чэмпіёна Францыі, якія ацэньваюцца прыкладна ў 4,25 мільярда еўра (3,64 мільярда фунтаў або 4,58 мільярда долараў – заўв.).

QSI і надалей будзе мець поўны кантроль над усімі рашэннямі ў клубе.

Інвестыцыі Arctos Partners будуць накіраваны на «падтрымку аперацыйнай дзейнасці клуба і ініцыятывы ў сферы нерухомасці», якія, у тым ліку, будуць датычыцца стадыёна і трэніровачнай базы.

Arctos таксама засяродзіцца на развіцці жаночай каманды «ПСЖ» і прадастаўленні стратэгічных паслуг, каб дапамагчы клубу выйсці на новыя рынкі.

Кампанія ўжо валодае мінарытарнымі пакетамі акцый у больш чым 30 спартыўных камандах у MLB, NBA, NHL, «Формуле-1» і футболе, уключаючы «Лос-Анджэлес Доджэрс», «Голдэн Стэйт», «Астан Марцін» і «Аталанту».