Усе навіны

«Напалі» упершыню з 2016-га прайграў тры матчы запар

9 снежня, 11:42

«Напалі» саступіў «Ювентусу» ў 15-м туры чэмпіянату Італіі.

Для «партэнапеяў» гэта паражэнне стала трэцім запар ва ўсіх турнірах – таксама былі 0:3 ад «Інтэра» і 2:3 і з «Рэалам».

Апошні раз «Напалі» саступаў у трох матчах запар яшчэ ў кастрычніку 2016 года. Тады каманда Маўрыцыа Сары прайграла «Аталантэ» (0:1), «Роме» (1:3) і «Бешыкташу» (2:3).

Пасля 15 згуляных матчаў неапалітанцы ідуць пятымі ў турнірнай табліцы Серыі А.