Усе навіны

Трэнер «Крылаў Саветаў» Асінькін: «Карпіцкаму патрэбна лепшая гатоўнасць у плане вядзення адзінаборстваў – фізічных, кантактных»

9 снежня, 17:57

Галоўны трэнер «Крылаў Саветаў» Ігар Асінькін пасля матчу з маскоўскім «Спартаком» (0:3) падзяліўся меркаваннем аб беларускім форвардзе Ягоры Карпіцкім.

У гэтым матчы Карпіцкі застаўся на лаўцы запасных.

– Ягор прыйшоў да нас літаральна перад стартам чэмпіянату. Часу на адаптацыю ў яго не хапала. Гэта вельмі цікавы, перспектыўны малады футбаліст. Але мы разумеем, што патрэбная лепшая гатоўнасць у плане вядзення адзінаборстваў – фізічных, кантактных.

Мусіць, у чэмпіянаце Беларусі, дзе ён нядрэнна выступаў і забіваў, няма такіх шчыльнасці і інтэнсіўнасці гульні – і да іх трэба таксама абвыкаць. Мы гэта ўспрымаем як дадзенасць.

Ні ў якім разе не адварочваемся ад Ягора, асабліва ўлічваючы яго ўзрост, – гэта наша будучыня, наша перспектыва.

Але зараз яму трэба пасталець, замацнець – і быць гатовым да таго ўзроўню мужчынскай барацьбы, якая ёсць у чэмпіянаце РПЛ. Мы пра гэта з ім гаварылі літаральна ўчора, – сказаў Асінькін.