Все новости

Максім Скавыш: «Шуманскі прыстойны хлопец. Кіпр ці Расія? Цяжка сказаць, але як ад маскоўскіх каманд адмовіцца, калі там і гульцы класныя»

9 снежня, 20:24
1

Форвард «Шахцёра» Максім Скавыш ацаніў перспектывы форварда «Арыса» Арцёма Шуманскага.

– Я яго не застаў у БАТЭ. Бачыў толькі на полі. Ён таленавіты, малайчына. І ў чалавечым плане таксама прыстойны хлопец. Будзем спадзявацца, што ўсё атрымаецца.

– Калі б у цябе быў бы варыянт у 19 гадоў з'ехаць на Кіпр або ў Расію, што абраў бы?

– Цяжка судзіць. Залежыць ад задач і даляглядаў. З іншага боку, як ад маскоўскіх каманд адмовіцца, калі там і футбалісты класныя. А раней, успомні, якія гульцы прыязджалі ў чэмпіянат Расіі. Цяжка сказаць, – сказаў Скавыш.