Усе навіны

Аляксандр Паўлаў: «Каментаваць матч, напэўна, не варта, прынамсі яго якасць»

10 снежня, 13:52

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў пракаментаваў зваротны стыкавы матч супраць «Энергетыка-БДУ» (1:0).

– Каментаваць матч, напэўна, не варта, прынамсі яго якасць. На гульцоў легла вялікая адказнасць, з якой яны справіліся. Віншую горад з выхадам у Вышэйшую лігу! Мікалая Іванавіча [Вайцюхоўскага] З Днём Нараджэння! Спадзяюся, ён задаволены такім падарункам, – сказаў Паўлаў.