Усе навіны

Старшыня «Віцебску» Вайцюхоўскі: «Бойня» з «Энергетыкам» паказала, што ў нас ёсць каманда, што мы не дарма цэлы год працавалі»

12 снежня, 13:55

Старшыня ФК «Віцебск» Мікалай Вайцюхоўскі падвёў вынікі сезона і падзяліўся чаканнямі ад вяртання ў вышэйшую лігу.

На падтрымку гледачоў нам і раней было грэх скардзіцца. Трэба было толькі апраўдаць чаканні. Пры мне наш клуб ужо выходзіў у вышэйшую лігу, але тады гэта лічылася подзвігам – тады ад нас такога не чакалі. Цяпер жа зрабілі тое, што павінны былі зрабіць. І на маю думку, павінны былі справіцца і без пераходных гульняў. Гэтае супрацьстаянне з «Энергетыкам», магу назваць яго «бойняй», паказала, што ў нас ёсць каманда, што мы не дарма цэлы год працавалі. Мусіць, хтосьці там зверху ацаніў старанні, слёзы і пот хлопцаў.

З ліцэнзаваннем у нас ніколі праблем не было. У некаторых гульцоў ёсць дзейныя кантракты, у галоўнага трэнера Аляксандра Паўлава таксама пагадненне яшчэ дзейнічае на наступны год. З астатнімі будзем абмяркоўваць і разбірацца, – сказаў Вайцюхоўскі.