Усе навіны

Ігнатовіч пра ўзнагароду найлепшаму брамніку ЧБ: «Нечакана або чакана? Я не думаў пра гэта, я проста рабіў сваю справу»

13 снежня, 20:14

Брамнік «Шахцёра» Сяргей Ігнатовіч пракаментаваў атрыманне ўзнагароды найлепшаму брамніку чэмпіянату Беларусі.

«Эмоцыі толькі станоўчыя. Вядома, калі ўручаюць узнагароду найлепшаму брамніку, то прыемна, што ацэньваюць тваю працу па вартасці. Нечакана ці чакана? Я не думаў пра гэта, я проста рабіў сваю справу. Потым патэлефанавалі сказалі, што трэнерскія штабы прагаласавалі і выбралі цябе, то ўдвая прыемна, што людзі якія знаходзяцца ў футболе – разумеюць, значыць выбралі, значыць так і павінна быць», – сказаў Ігнатовіч.