Усе навіны

Яўген Бярозкін: «Канкрэтных прапаноў з Беларусі і Расіі не было»

14 снежня, 14:40

Беларускі паўабаронца «Кызыл-Жара» Яўген Бярозкін распавёў пра тое, чаму падоўжыў кантракт з камандай.

– Чаму вырашылі застацца?

– Клуб быў зацікаўлены ў працягу супрацоўніцтва. Заўзятары пісалі добрыя словы, што жадаюць бачыць мяне ў камандзе і ў наступным годзе.

Плюс эфект галоўнага трэнера [Алі Аліева], які таксама рады бачыць мяне ў камандзе.

– Ці шмат паступала іншых прапаноў? Ці былі яны з Беларусі?

– Канкрэтных прапаноў не было.

– А з Расіі?

– Таксама без канкрэтыкі, – сказаў Бярозкін.