Усе навіны

Томас Бах пра допуск беларусаў і расіян да АГ-2024: «Гэта адна з 28 войнаў і канфліктаў у свеце, а ўсе астатнія спартсмены спаборнічаюць мірна»

14 снежня, 15:37

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах выступіў у абарону рашэння дазволіць спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у нейтральным статусе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе.

«Асобныя спартоўцы не могуць быць пакараныя за дзеянні сваіх урадаў. Гэта адна з 28 войнаў і канфліктаў у свеце, а ўсе астатнія спартоўцы спаборнічаюць мірна», – сказаў Бах.

Таксама прэзідэнт МАК адхіліў пагрозы байкоту, заявіўшы, што краінам, якія не згаджаюцца, «дазволена мець розныя палітычныя погляды».

Расіяне і беларусы змогуць выступаць на Гульнях у асабістых стартах, каманды не будуць дапушчаны да спаборніцтваў. Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.

Асноўнае пра допуск беларусаў і расіян да Алімпійскіх гульняў-2024 пад нейтральным сцягам чытайце тут.