Усе навіны

Аляксей Сытaў: «Скончыліся кантракты ў Касараба і Кузняцова. Пры жаданні яны змогуць вярнуцца ў «Мiнск» у любы час»

15 снежня, 12:18

В.а. старшыні «Мінска» Аляксей Сытаў распавёў аб кадравай сітуацыі ў камандзе.

– Брамнік Аляксандр Нячаеў ужо пакінуў клуб. Хто яшчэ збіраецца паспрабаваць сябе ў іншых калектывах?

– На сённяшні дзень скончыліся кантракты ў Касараба і Кузняцова. Але мы гэта не анансуем толькі з той прычыны, што на сённяшні дзень няма канкрэтнай інфармацыі, ці пераходзяць яны ў нейкія іншыя клубы.

Ёсць такая дамоўленасць з імі, што пры жаданні яны змогуць вярнуцца ў клуб у любы час. У астатніх кантракты да 31 снежня. Вядома, разумеем, што шэраг гульцоў, каля пяці-шасці асноўных, хутчэй за ўсё клуб пакінуць.

– Мусіць, попыт на іншых гульцоў таксама ёсць?

– Пакуль ніякіх канкрэтных прапаноў няма, усё толькі на ўзроўні чутак, афіцыйна ніякай інфармацыі і запытаў не паступала. Пакуль так, – сказаў Сытaў.